>>> Che Guevara Беларуская (тарашкевіца)

Чэ Ґевара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Jump to: navigation, search
Магіла Чэ ў Санта Кляра, Куба

Магіла Чэ ў Санта Кляра, Куба

Ґева́ра-Лінч дэ-ля-Сэ́рна, Эрнэ́ста-Рафаэ́ль (Чэ) (па-гішпанску: Ernesto Rafael Guevara Lynch de la Serna (Che)) (Расарыё, Арґентына 14 чэрвеня 1928 – Гіґера, Балівія 9 кастрычніка 1967) — вядомы лацінаамэрыканскі рэвалюцыянэр, паплечнік Фідэля Кастра, камандантэ Кубінскай рэвалюцыі. У 1966-1967 гадах вёў рэвалюцыйную барацьбу ў Балівіі супраць рэакцыйна-дыктатарскага рэжыму Рэнэ Барр'ентаса(па-гішпанску: René Barrientos), які падтрімліваелі З.Ш.А.. Усё больш узмацняліся палітычныя разыходжанні паміж асобнымі праўрадавымі групоўкамі. У гэтых ўмовах у жніўні 1967 узнік востры ўрадавы крызіс. Урад Барр'ентаса абараняў інтарэсы буржуазных слаёў, звязанных з паўночнаамэрыканскім імпэрыялізмам. Ён абапіраўся на падтрымку камандавання арміі. У кастрычніку 1967 года пры актыўнай дапамозе Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) ЗША урад разграміў атрад Гевары. Сам Чэ, будучы паранены, трапіў у палон і 9 кастрычніка быў расстрэляны па загадзе з Вашынгтона.

Чэ ў мастацтве

Soldadito boliviano/Салдацік балівійскі

Словы: Nicolas Guillen

...Te lo dio el señor Barrientos, soldadito boliviano

regalo de mister Johnson, para matar a tu hermano

para matar a tu hermano, soldadito de bolivia

para matar a tu hermano.

No sabes quien es el muerto soldadito boliviano?

el muerto es el Che Guevara, y era argentino y cubano

y era argentino y cubano, soldadito de bolivia

y era argentino y cubano...

пераклад:

Цябе прадае сеньор Барр'ентас, салдацік балівійскі

Аддае містару Джонсану дзеля забойства твайго брата

Дзеля забойства твайго брата, салдацік балівійскі

Дзеля забойства твайго брата

Не ведаеце, хто мёртвы салдацік балівійскі?

Мёртвы Чэ Гевара, а быў ён аргентынцам і кубінцам

Быў аргентынцам і кубінцам, салдацік балівіі

Быў аргентынцам і кубінцам.

Знакаміты ва ўсім сьвеце манахромны партрэт Чэ Гевары анфас створаны ірляндзкім мастаком Джымам Фіцпатрыкам з фатаграфіі кубінца Альберты Корды, зрболенай у 1960 годзе. На бярэце Чэ бачная зорачка Хасэ Марці, адметная прыкмета камандантэ, атрыманая ад Фідэля Кастра ў ліпені 1957 году разам з гэтым званьнем.

Hiç yorum yok: